Незавершаны вечар лiрыкi

Дзе шолах лiсця быў кругом
I цiхi шум старой бярозы;
Вясна твярдзiла аб адном —
Яшчэ пральюцца нашы слёзы.

Агеньчык палымяны той,
Любовi нашай безгранiчнай,
Сваей акутаў цiшынёй,
Нямоцнай хвалею лирычнай.

І лёс застаўся на дваіх.
Бывало на душы самотна.
Я страціў страхі слоў маіх.
I можа была мне пустотна...

Незабываемыя днi —
Калi пражылi мы з табою
Хвiлiны цiхiя любвi,
Пад той няяркаю луною.

Але канчаецца iгра
I непрыкметна вечарэе.
Уж развітвацца нам пара,
Агонь любвi ужо ня грэе.

22 лiстапада 2026 года. Барысав.


Рецензии