Прывiтанне, прывiтанне, пазаранку прачынанне!
«С добрым утром! Просыпайся,
Спозаранку поднимайся!»)
* * *
Прывітанне, прывітанне,
Пазаранку прачынанне!
Светлы ранішні настрой —
З асалодаю маёй!
Сонейка ласкава свеціць,
Прахалода ў двары,
Туман іскаркамі квеціць —
Водар светлае зары!
Кубак свежае гарбаты
Лёгкім воблачкам дыміць,
Усмешкай поўніцца ўся хата —
Як жа добра ў свеце жыць!
Думкі светлыя лунаюць,
Выхадны прынёс спакой,
Ногі самі заклікаюць
На шпацыр дарогай той.
Хай жа радасць будзе чыстай,
Дзень — шчаслівым, без турбот,
І пяшчотай прамяністай
Ззяе небасхілу звод!
Прывітанне, прывітанне,
Пазаранку прачынанне!
Светлы ранішні настрой —
З асалодаю тваёй!
(влад.логмат, 2026)
------------------------------------
Русская версия стихотворения
«С добрым утром! Просыпайся...»:
http://stihi.ru/2026/11/22/4101
------------------------------------
Свидетельство о публикации №126112204041