Адкрыты л ст. Пераклад Канстанц на С манава

Я вам павінен расказаць,
Што не дайшоў да адрасата,
Той ліст, што ў скрынку апускаць,
Без сораму вы выйшлі з хаты.

Ваш муж ліста не атрымаў,
Душу не зраніў брыдкім словам,
Не ўздрыгнуў і розум не страчаў,
Не праклінаў, што перажыта з Богам.

Калі ён паднімаў байцоў
Ў атаку ад руін вакзала,
Цяжкая жорсткасць вашых слоў
Яму душу зусім не рвала.

Калі ён крочыў, змучаны паволі,
Сцянуўшы лапікам крывавым рану,
Ваш ліст гуляў яшчэ "на волі",
На шчасце, гэта было рана.

Калі на камні ён упаў,
Смерць спыніла ў ім дыханне,
Ліста ён ўсё ж не атрымаў,
Хай спрахне гэтае пасланне.

Магу вам зараз расказаць,
Што, завярнуўшы ў плашч-палатку,
Яго рашылі закапаць
Мы ў парку ноччу пасля схваткі.

З жасцянкі зорка там стаіць,
Таполя поруч для прыметы...
Хаця ..., што мне вам гаварыць.
Вы, пэўна, і не думалі пра гэта..

Ліст раніцай прынеслі нам...
Яго па смерці адрасата
Чыталі мы па ўсім радам.
Дык выбачайце нам, салдатам.

Магчыма ў памяці кароткі век,
Прынамсі мы напомнім вам.
Усе падтрымалі як адзін завет:
Што змест ліста для многіх дам.

Пісалі вы, што цэлы год
Знаёмы добра з новым мужам.
А муж былы, як дзікі кот,
Вісіць на шыі мёртвым грузам.

Што вы не бачылі бяды,
Жывеце добра і ў дастатку.
Цяпер цудоўныя гады
Без лейтэнанта атэстату.

Лістоў ад вас , штоб не чакаў
І вас не турбаваў бы зноўку.
Вось іменна: " Не турбаваў" ,
Каб укалоць шукалі слоўка.

Усё. І больш няма нічога.
Цярпліва мы перачыталі .
І словы ўсе, што шлі ад Бога
На развітанне вы дасталі.

" І не турбуй", " і муж", " і лейтэнанта пай".
Вы недзе душу загубілі?
Салдат! Герой! І не чапай!
Мы з ім за вас жыццё губілі.

Судзіць я вас не маю права.
Не ўсе растанне перабудуць.
Каханне- пачуццё, не страва.
Выпрабаванні зноўку будуць.

Ай, добра! Хай нялюбы стаў.
Няхай вам болей непатрэбны.
І новы муж натхненне даў.
І сэрца тахкае ў рэбры.

Але ж не вінен ў тым салдат,
Што не хадзіў у самаволку.
Што трэці год вайны набат
Абараняць заве на золку.

Але ж не напісалі вы балючых і праўдзівых слоў,
Язык ваш горшы ад пілы,
Лепш памаўчыце, " чым нарэзаць дроў".

Айчына наша нарадзіла
Жанчын нямала дабрадзейных.
У дабрадзейнасці- іх сіла.
Пісалі б вам як " ненадзейнай".

Яны б за вас сказалі словы,
Штоб заспакоіць душу шчасцем.
Паклон ад нас ім адмысловы
Насуперак дажджам,  нянасцям.

Не вам, а мацяркаі і жонкам.
Ад нас адрынутым вайною,
Пра вас напішам праўду ёмка,
Хай бачаць: вы ўсяму віною.

Што ўсе мужчыны як адзін
На фронце боруцца з сабою,
З трывогай ў сэрцы ждуць навін,
Лістоў ад дому перад боем.

Ліст ваш дарэмна прачыталі,
Ў душы аж горыч разлілася.
Няўжо такімі ўсе жанчыны сталі?
Прад Богам кожная клялася.

На суд далёкіх жонак нашых
Мы вам пашлем, вы "наплялі"
Пра іх. Сумненні ў сэрцы вашым.
Нас на хвіліну думкі падвялі.

Няхай асудзяць вас жанчыны,
Што душу птушкі вы хавалі.
Што вы за жонку без прычыны
Сябе так доўга выдавалі.

Ваш муж былы цяпер забіты.
І добра ўсё, жывіце з новым,
Бо мёртвы - ён несамавіты,
Ён ліст не піша трапным словам.

Жыццё вядзіце без віны,
Ён не напіша, не адкажа.
І ў горад едучы з вайны
Папроку вам ні ў чым не скажа.

Вам трэба будзе дараваць
Яму ўчынак адмысловы:
Лісты вам будуць прысылаць,
На месяц спісаныя словы.

Змяніць не можам гэты свет,
Ліст адстае ад хуткай кулі.
Лісты ў верасень прывет
Пісалі ў чэрвені, ў кашулі.

Пра вас там словы ў слупках,
Вам гэта вельмі непрыемна,
А я ад імені палка
Яго лістам раблю адмену.

Напрыканцы ліста ад нас
Пагарду шлем на развітанне:
Непаважаючыя вас
Памерлага аднапалчане.

Па даручэнні афіцэраў палка
Канстанцін Сіманаў.


Рецензии