Край с вой да н ны
Дзе мінулае помняць і любяць.
Край сахі, край касы, урадлівай зямлі,
Тут і хлеба акрайчык не згубяць.
Саламяныя стрэхі ўздыхаюць ў цішы,
Ім буслянкі намулялі спіну.
Тут - завалены тын, а на ім гладышы,
Там - асвер падпірае адрыну.
Сіратліва над прызбай аканіцы глядзяць.
Можа дзеці прыедуць дадому?
Зноўку ціха, журботна вароны крычаць:
" Не прыедуць! Жывуць па-другому..."
На падворку быльнёг правіць баль з лебядой,
Вецер грае лявоніху ў пуні.
Ля парога валошку абняў каласок,
Каб не знішчылі гэтай красуні.
Ў хаце ціха пакрэхтваюць сцены і печ,
Стол адставіў нагу па-старэчы.
Дажывае жыццё ледзь не кожная рэч:
Занавеска, іконы, вышыванка ля печы.
Беларусь- край сівой даўніны,
Дзе край лесу і неба ў шлюбе.
Край азёр, верасоў, збажыны,
Хатулькоў з немаўлятамі ў буславай дзюбе.
Свидетельство о публикации №126112109387