Цяпло бацько ск х крыла

Я не раз пыталася ў сябе: што такое любоў? Не тая, пра якую спяваюць у песнях, не тая, што паказваюць у кіно. А тая, што жыве ў цішыні, у позірку, у дотыку. Тая, што не мае ніякай выгады. Бескарыслівая. Як сонца, што свеціць і не пытаецца, ці вартыя мы яго святла. Як наша Радзіма, што распаціраецца за гарызонт і моліцца за нас сваімі ціхімі вяршынямі.
Маці… Першае слова, першы дотык, першы позірк. Яе рукі — гэта цэлы свет. Яны пахнуць хлебам і малаком, яны ўмеюць усё: суцешыць боль, выцерці слёзы, спячы хлеб, блаславіць у дарогу. Матчына любоў не мае межаў. Яна не пытаецца, кім ты станеш, што ты зробіш. Яна проста любіць. Як Бог любіць нас, грэшных. «Бог ёсць любоў», — напісана ў Бібліі. І маці — самы яскравы адбітак гэтай любові на зямлі. «Хто не любіць, той не спазнаў Бога, бо Бог ёсць любоў» (1 Яна 4:8). Матчына сэрца — гэта той алтар, на якім гарыць нязгасны агонь.
Бацька — гэта іншае. Ён не гаворыць шмат. Яго любоў — як глыбокая рака: спакойная зверху, але магутная ў глыбіні. Ён вучыць нас трымаць слова, быць адказным, не баяцца цяжкасцяў. Яго далоні — шурпатыя ад працы, але такія ласкавыя, калі ён гладзіць па галаве. «Паважай бацьку твайго і маці тваю», — кажа запаведзь. І гэта не проста правіла, гэта прызнанне таго, што яны — крыніца нашага жыцця. Бацька — гэта дуб, які трымае на сабе неба. Ён можа не гаварыць пра любоў, але ўсё яго жыццё — гэта любоў. «Няма большай любові, як калі хто душу сваю аддасць за сяброў сваіх» (Ян 15:13). Бацькі аддаюць душу за нас штодня, без слоў, без пафасу.
Любоў да сям'і бескарыслівая. Мы не выбіраем бацькоў, не выбіраем дзяцей. Мы проста любім іх. Гэта любоў, якая не чакае нічога ўзамен. Яна — як малітва, як подых. Яна не разлічвае. «Любоў доўгацярплівая, міласэрная, любоў не зайздросціць, не ганарыцца…» — гэтыя словы з Першага паслання да Карынфянаў апісваюць яе найлепш. Яна не шукае свайго. Яна проста ёсць.
Замілаванне — гэта пяшчота, якая перапаўняе сэрца. Яно прыходзіць, калі глядзіш на сваіх дзяцей, калі бачыш іх першыя крокі, калі чуеш іх смех. Яно прыходзіць, калі бачыш старых бацькоў, якія трымаюцца за рукі. Гэта пачуццё, ад якога хочацца плакаць і смяяцца адначасова. Яно — як раса на траве, як ціхі дождж, як спеў жаўрука. Замілаванне — гэта любоў, якая набыла форму. Яна мае пах, колер, гук. Гэта матчына калыханка, бацькаў позірк, цёплыя абдымкі.
А наша Радзіма… Яна як маці, якая чакае сваіх дзяцей. Яе схілы — як матчыны калені, на якія хочацца схіліць галаву. Яе вяршыня — як малітва, што ўзносіцца да неба. Радзіма — гэта не проста зямля, гэта маці, якая нарадзіла нас, выгадавала, дала мову, песню, веру. «Як маці суцяшае сына, так Я суцяшу вас», — кажа Гасподзь (Ісая 66:13). І Радзіма суцяшае нас, нават калі мы далёка. Яна чакае нас, як маці чакае блуднага сына. Яна не асуджае, не папракае. Яна проста раскрывае абдымкі.
Мы ўсе — дзеці. Дзеці сваіх маці і бацькоў, дзеці сваёй Радзімы. І любоў наша бескарыслівая, бо яна — ад Бога. Яна не мае цаны, бо бясцэнная. Яна не мае межаў, бо бязмежная. І пакуль стаіць наша Радзіма, пакуль б'ецца матчына сэрца, пакуль бацькавы рукі трымаюць нас — мы жывыя. Мы любім. Мы людзі.

Сям'я
Аблашчыць сонца праз фіранку
І пятку, і ружовы носік.
А мама іх шкадуе зранку
І на снядак позна просіць.

Паспіце, дзеткі, адпачніце,
Салодкі сон – здароўе Бога.
Праменьчык сонца адганіце
На пяць хвілін, зусім не многа!

А на стале  дымяць аладкі,
І на патэльні танчаць скваркі,
Блішчыць смятанка густа, гладка.
У печы каша і зажарка.

І бацька тупае  ледзь чутна,
Шануе сон і адпачынак.
І ціхі родны скрып абутку,
І пах маліны і ажынаў…

І хоць дарослыя ўжо дзеці,
Бацькоўскі дом іх горне крылам.
Калі дачушка, сын прыедзе?
Калі пабачаць зноў іх мілых?

І дзеткі ў вёску з дапамогай
Саджаць і сеяць едуць разам.
І ціха моляцца да Бога:
Бацькам здароўя лепшым часам.

Бацькоўскі дом – у сэрцы сіла!
Сям'я – любоў і разуменне.
І моц бацькоўскіх цёплых крылаў
Для шчасця нам дала карэнне.
15 мая 2026

Воля Цернавая


Рецензии