Ода кулiнарным вершам

(на белорусском языке,
 «Ода кулинарным стихам»)

      * * *

О, вершы кулінарныя — а які цымус!
Іх узяць перачытаць да густу часам,
Капусткі хруст ці нават смак уявіць,
З морквачкай цёртай, свежаю ўпрыкуску...

У слоік шчыльней каб яе ўкласці,
Ды журавін падкінуць — эх, у закуску!
Стаіць сабе да часу ў паграбку,
Набраўшы соку, моцы ды і хрусту...

А ў зімнім вечары, далей ад мітусні,
У салатнік горкаю яе згарнуў,
Алеем ледзь заправіў — ахі-ўздыхі —
Ды свежанькай цыбулькай прыцярушыў...

      * * *

Радкі чытаеш — слінкі так і льюцца;
Паэзіі кухоннай — свой утульны кут,
Дзе рыфмы нібы квасяцца, стрыгуцца,
Душэўна раптам памяць ускалыхнуць!

У гэткіх вершах соль ёсць і натхненне,
І цёплы свет, як ранкам у двары.
Душэўна з вершаў твораць пачастункі,
Пяру так міла ўсміхаюцца радкі!

Хай за сталом паўсюль сустрэне радасць,
І ў радках жыве заўсёды смак і лад,
Бо добры верш — бадай, як хлеб — нам вельмі трэба,
Сагрэты словам будзь, мой дружа, сыт і рад!


(влад.логмат, 2026)

----------------------------
Русская оригинальная версия стихотворения
«Ода кулинарным стихам»:
http://stihi.ru/2026/11/19/4910
----------------------------


Рецензии