Хто чый госць?
Хто кіроўца, а хто пасажыр у вандроўцы?
Хто пракладвае ўдалеч нам мост?
Мы радня па крыві, ці вось так — незнаёмцы?
Я лічыла прыходзіць душа,
А магчыма, што нам на прыступак ў вагоне
Жыццё дорыць білет — ён маржа,
Каб сыйсці каралём на апошнім пероне.
Мы, як дзеці, ідзём, бы праз лес,
Часта слухаць яе не спяшаемся, смешна.
Нас па долі вядзе Бог Арэс,
І трымаем душу у наточаных клешчах.
Хочам скінуць яе, заглушыць,
Забываемся хто з нас часовы, хто вечны.
Прадаўжаем адзенне ёй шыць
Са старога рыззя, тушым Божыя свечкі.
Разляцімся мы з ёй, яна бруд
Будзе доўга страсаць на наш дом, на нашчадкаў.
Пакуль з іх хтось журбу ў тугі жгут
Не закруціць, з душой пройдзе хісткаю кладкай.
Свидетельство о публикации №126112005436