Вабяць кропелькi расы
Грэе сонейка пяшчотна,
Падымаецца - настрой,
Дзьмуе ветрыкам лагодна.
Льецца сонейка прамень,
І гамоняць птушкі гучна,
І здзіўляюць галасамі,
Як арган гучаць дзівосна!
І ў душы гучаць напевы,
І не трэба лепшай долі,
Гэты край такі прыгожы,
Не забыць яго ніколі…
Свидетельство о публикации №126111905449