Новы год. верш
Хутка прыйдзе Новы год!
Са Снягуркай і Марозам
Будзем ладзіць карагод.
У мяшку ляжаць дарункі,
Дзед Мароз іх там схаваў.
Цацкі, смачныя цукеркі
Ён для дзетачак збіраў.
У вялікай зале сада
Цуда-ёлачка стаіць.
Мы яе прыбралі ўчора.
Яна дзіўна зіхаціць.
На зялёных лапках ёлкі
Мы павесілі шары.
Будзем танчыць са Снягуркай
Каля ёлкі да зары.
19.11.26
Свидетельство о публикации №126111900206