Як у пушчы ля вежы бяжыць ручаёк...
Як у пушчы ля вежы бяжыць ручаёк,
Так жыццё Ваша – ціха струменіць і чыста.
Водар верасу з прагаю новых дарог
Мы прынеслі сюды, на Вашу ўрачыстасць.
25 – з факультэтам, 50 – на зямлі!
Паўстагоддзя і чвэртка. Не многа, не мала…
Калі Вас па зямлі мары продкаў вялі,
А душа зачарсцвелай не стала.
Юбілей у жыцці – гэта новы выток
Для пачуццяў і думак крылатых.
Хай Вам шчасціць заўжды!
І яшчэ, дай Вам бог,
Хай буслы ўзлятаюць над хатай!
Свидетельство о публикации №126111504748