***
Святло не згасае, як шлях да надзей,
У кожнай душы будуць Божыя сілы,
Каб месца знайшлося для добрых падзей.
Мне зоркі святлом неўміручым свяцілі,
Калі на спатканне да Бога пайшла.
Яскравыя вочы мяне прыюцілі –
Я сэрца навечна Хрысту аддала.
Служу Яму шчыра я верай і праўдай.
Калі мне несцерпна балюча было,
Звярталася сціпла за сілай, парадай...
Але ўсё прайшло і травой парасло.
Ды памяць жыве, як люляў у далонях,
Як цешыў пяшчотай, цяплом дабрыні,
Як стрымліваў стрэлы ў смяротных пагонях,
І зноў палымнелі святыя агні.
Крывёю Хрыста аднаўляліся косці,
Праз болі пазнала Яго хараство,
Вярнуліся раптам гады маладосці,
Жыццёвы спакой даравала Раство.
Ён сілы даваў – я дзяцей гадавала
(Яны быццам сонейка ў цемры начы).
Нічога каханым я не шкадавала,
А толькі прасіла Хрыста – зберагчы.
Пакутаю цяжкай яны ў маім сэрцы
Жывуць без Хрыста ды не славяць Яго.
Пакуль не адчынены міласці дзверцы,
Падмога не трэба – ім не да таго.
Я ў вершах хвалебных прыношу падзяку
Таму, хто ад роспачы ўмеў ратаваць
І ў дзённік жыцця строга ставіў адзнаку
І змог, як не можа ніхто, шанаваць..
Свидетельство о публикации №126111504672