***

   Шэрая зязюлька мне гады падлічыць.
Водарам духмыным раны залячу.
Любая старонка хараством паклічыць –
Белакрылай птушкай да яе лячу.

Павядзець сцяжынкай да жывых вытокаў,
Растрывожыць сэрца трыпяткім агнём.
Каб здаволіць смагу, як бярозка сокам,
Дасць вады напіцца цёплым ясным днём.

У бялюткім полі, дзе рамонак квецінь,
Разгарнулі  кветкі дзіва-дываны.
Будзе вельмі цяжка вокам не прыкмеціць
Шчодрыя прасторы велічнай Дзвіны.

Песнямі зальецца тут салоўка звонка,
І падхопяць песню ў небе жаўрукі.
«Беларусь » завецца любая старонка,
Мне аб ёй гамоняць звонка ручайкі.


Рецензии