Ранак

Ужо ранак. Шэрае святло
Яшчэ маркотна плюшчыць вочы.
Цяплела моўчкі і цвіло
Таемна шчасце ў цёмнай ночы.

Агеньчык дзесьці мільгаціць,
Як знічка жоўтая скрозь цемру.
Жыцця танюсенькая ніць
Мацнее праз любоў і веру.

Ужо ранак! Подых прамянёў
Я чую ў вершалінах дрэваў
І спевах вешніх ручаёў
Аб шчасці без былых сумневаў.


Рецензии