Зiма на парозе

Зіма не гучна стукае па шыбах,
З дыпламатычнай місіяй сняжынкі.
А восень слёзы лье, бы тая зніба…
Была царэўна, а цяпер — пылінка.

Так цяжка разлучыцца ёй з пасадай,
Пачуць — час скончыўся, ты пастарэла.
Аб вечным мары з белым зоркападам
Разбіліся, надзея ціха тлела.

Аддаць ключы, пайсці на адпачынак
Не дазваляе ганарлівасць, пыха.
Снег сабірае жменяю дажджынак,
Дае зіме пазнаць яе фунт ліха.

Улада грэла, думала, што вечна,
Яшчэ з бяроз не пазрывала вэлюм,
З алешынай — зусім бесчалавечна,
Купіць убор так рукі й не паспелі.

А дзетвара чакае каралеву,
Жыццё павінна рухацца удалеч.
Зіму чакае, снежныя напевы,
Чакае ёлку, Дзеда й год удалы.


Рецензии