Мы губляем чалавечнасць...

Мы губляем чалавечнасць,
Ботам топчам дабрыню.
І ляціць душа ў вечнасць,
У нябыт, далечыню.

Там, ля залатых варотаў,
Хтосьці скажа: “Выбірай:
Злосным быў – ідзі ў пекла,
Не – цябе чакае рай”.

І не ведама нікому,
Колькі дзе там жыхароў,
Сярод іх ці напаткаем
Маці, бацьку і сяброў...

Людзі, дзе б вы ні хадзілі –
Па асфальце ці раллі,
Пабудуем рай нябесны
Тут, на сонечнай зямлі!


Рецензии