Сэнс жыцця...

Сэнс жыцця –
                у жыццёвай замеці
Не здрадзіць
                ні мары,
                ні памяці,
У віхуры падзей,
                у сцюдзёнай завеі
Ні веры ў душы не згубіць,
                ні надзеі,
І,
   колькі Вам лёс ні адлічыць гадоў, –
Хай у сэрцы жывуць
                дабрыня і любоў!


Рецензии