Напярэдаднi

Пажоўклы ліст калісь загоіць замяць,
Ўпадзе бінтом на стылую раллю.
Удалая пара хаўтуры справіць,
Пакуль мароз яшчэ не сцяў зямлю...

Благая звычка- сцяць тытунь пад носам
І запаліць цяпельца уначы,
Жыццё заўсёды ў спрэчцы з тлумным лёсам,
Прабуе збегчы ці няўзнак ўцячы...

Яму няўцям, чаму так пахне восень:
Прагорклым дымам, волкаю імжой...
Яму няўцям, чаму яго выносяць
У нейкі роў за чорнаю мяжой...

Ў халоднай цемры спіць туга над лесам,
Туман кранае плечы вершалін
І халадэча ў кожны сук пралезла,
І журавы ўтварылі горды клін...

Працяглы крык збянтэжыў недарэку...
Набат у скронях засяродзіў боль...
Дзве збітых дошкі, яміна і века,
Якім накрыюць скрыню над табой...


Рецензии