З Радзимай буду
са скарбонкай мараў поўнай?
- Я туды, у абяцанкаў
дзе, як вопратка,
каштоўнасць
- Зупыніся. Пернік, кава?
Не ляці,бы птушка ў вырай.
- Там цудоўна, там яскрава ,
там цвіце на дрэвах шчырасць.
Кожны рух, бы ветрык у полі,
быць шчаслівым прапануе.
Там вясна пяе ,сваволіць,
у сукеначцы пануе.
Безліч з кнопкамі прыбораў .
Цісну. Шчасцю дам прытулак.
- Дык ляці ,натхненне
поруч.
Станеш зорачкай прастораў .
- Людзі з ветлівай усмешкай.
Хтосьці казачкі шапоча.
- Ты ляці. ,туды я сцежкай.
Як па мне, цудоўна крочыць.
Як жа так? Стаю на глебе.
У лес хачу , хачу быць з вудай.
Я куды ? Ці недзе лепей ?
Не пайду. З Радзімай буду.
Свидетельство о публикации №126111301845