Калыханка
Надвячорак салодкі ступае.
Зоркі прачнуліся, месяц усплывае,
Туман у наваколле усё абдымае.
Сцішыліся гукі, лялькі паснулі,
Коцік і зайка ў калысцы.
Спі, маё дзіцятка, вочкі заплюшчы,
Спі, мая булачка, ноч ужо блізка.
Ветрык пяшчотна калыша фіранкі,
Кніжкі свае загарнулі старонкі,
Казкі заснулі, прачнуўся анёл,
Спявае табе свае люлі-люлі…
Люлі-люлі, Люлі-люлі,
Люлі-люлі, люлі-бай,
Сплюшчы вочкі, засынай.
Люлі-люлі, люлі-бай,
Спі салодка, засынай.
Люлі-люлі, люлі-бай,
Сон цудоўны сустракай.
Анёл ужо ходзіць па свежай расе,
Казкі чароўныя ў кошыку носіць.
Спі, маё сонейка, месяц высока,
Сцежка яго ў сны нас заве.
Птушкі даўно сціхлі ў гнёздах,
Бусел на хату спачыць прыляцеў.
Свецяць ліхтарыкі - ясныя зоркі,
Пяшчотна гучыць матулі напеў.
Спі, мая кветачка пад калыханку.
Дабранач малое, сустрэнемся ў ранку…
Люлі-люлі, люлі-бай,
Сплюшчы вочкі, засынай.
Люлі-люлі, люлі-бай,
Спі салодка, засынай.
Люлі-люлі, люлі-бай,
Сон цудоўны сустракай.
Свидетельство о публикации №126111206651