Бусел-вястун

Я Радзімай сваёй заўжды ганаруся,
Да курганаў дзядоў душой прыхілюся,
Да зямлі пакланюсь святыням бацькоў —
Хай краіну маю бароніць анёл.

Мы жылі, як маглі, як Бог нас прымусіў,
Каб лётаў у небе заўсёды наш бусел.
Над нівай шырокай і сіняй ракою
Ён клёкатам будзіць надзеі і мроі.

І колькі б дарог я ў свеце ні змераў,
У птушку святую тутэйшую веру.
Хай буслянка заўжды будзе на хаце —
Жывуць цэлы век матуля і бацька.

Хай клёкат бусліны над светам ліецца,
Пакуль наша сэрца шчырае б’ецца!
Уздымае на крылах ён гонар краіны.
Ведайце ўсе: беларусы адзіны!

Хай жыве і вядзецца беларуская птушка,
Прыкмета спакою каханай зямлі!
Гонару сімвал роднай краіны,
Бусел-вястун, што кружыць у вышыні,
Каб шчасце і дзеці ў кожнай хаце
З клёкатам гэтым заўсёды былі!

Пад небам блакітным і зорак святлом
Ён захіляе крыламі наш дом.
Радзіму маю ёй заўжды ганаруся —
Дзе жыве і вядзецца беларускі мой бусел!


Рецензии
Шчыры верш) Бусел тут не проста сімвал роднай Беларусі, а сапраўдны вястун міру, дабрабыту і сямейнага шчасця. Асабліва цёпла гучаць радкі пра бацькоў, родную хату і буслянку над ёй. У гэтых вобразах - наша памяць, карані і тое дарагое, што хочацца зберагчы для наступных пакаленняў. Няхай бусел і далей кружыць над беларускай зямлёй, прыносіць добрыя весткі і нагадвае, што сапраўднае багацце краіны - у яе людзях, іх любові да роднага краю і веры ў мірную будучыню)

Тьяната Сакаулкья   13.11.2026 01:04   •   Заявить о нарушении
Дзякую за такія цёплыя і глыбокія словы! Вельмі прыемна, што гэты твор знайшоў водгук у Вашым сэрцы і Вы так дакладна адчулі яго галоўны сэнс. Дарэчы, гэта нават не проста верш, а песня — дагэтуль яшчэ не існавала спеву, створанага на вядомую беларускую прымаўку: «Хай жыве і вядзецца беларуская птушка бусел!». Я паспрабаваў выправіць гэты прабел. Няхай над кожным беларускім домам заўсёды пануе мір, згода і дабрабыт, а бусел прыносіць толькі шчаслівыя весткі! Усяго Вам самага светлага!

Дзимитрый Сцяпанау   13.11.2026 09:53   Заявить о нарушении
Прымаўку ведаю) Для мяне бусел - гэта найперш Караткевіч і «Зямля пад белымі крыламі».
З прадмовы да кнiгi:
Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы - хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зялёнага жыта. Гнёзды паўсюль. І таму мне здаецца, што ў гэтыя - і не толькі ў гэтыя - дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць «зямлёю пад белымі крыламі».
Пасля гэтых радкоў бусел ужо не проста сімвал Беларусі, а нешта амаль роднае і неаддзельнае ад яе вобраза. Ёсць у Караткевіча рэдкі дар, некалькімі словамі зрабіць так, каб ты не проста ўбачыў сваю зямлю, а адчуў яе. І белыя крылы над ёю - адзін з тых вобразаў, якія застаюцца з табой на ўсё жыццё.

Тьяната Сакаулкья   13.11.2026 17:31   Заявить о нарушении