Будзьма!
Шчасця ў кожны вугал хаты.
Немаўля на кожную лаву,
Бацькам гонар, дзядам славу.
Каб мінала хату гора,
А на полі — жыта мора.
Каб заўжды не цяжкая доля,
Ў душы — спакой і воля.
Каб збіраліся заўзята
Сваякі на кожна свята,
І спявалі песні дружна,
Жылі весела, заможна!
Каб у печы страва зранку,
А на стол усім — чарку і шкварку!
Каб на працы мы спявалі,
У талаку гуртом плясалі!
Каб суседзі паважалі,
Хлебам-соллю сустракалі!
Каб у руках кіпела справа,
І набытак рос на славу!
Каб ад шчасця вочы ззялі,
Усе напасці нас міналі!
Бог у кожную хвіліну
Бараніў маю Радзіму!
Будзьма, людзі, ўсіх са святам!
Шчасця ў кожны вугал хаты.
Немаўля на кожную лаву,
Бацькам гонар, дзядам славу!
Свидетельство о публикации №126111206553