Минск - прыгажун

Вось вам мінскі гарачы біт,
Усе разам спяваем новы хіт!
Ён раскачае Гомель і Брэст,
Змест гэтай песні — супер зэ бэст!
Гародня, Віцебск і Магілёў —
Лупім біт для ўсіх сяброў!
Спеў гэты мае моцны вайб,
Падыходзьце бліжэй і лавіце кайф.
Ўздымайце хутка дагары далоні,
Запаліце ліхтарыкі ў кожным смартфоне,
Машыце дружна музыцы ў такт —
Мінск - прыгажун!
І толькі гэтак…
Пагналі!!!

Мапа метро — знаёмыя рысы,
Мінск мяне будзіць у праменях пяшчоты.
Пустыя праспекты, гараць ліхтары,
Прачнуліся мары, ажылі турботы.
Павольна туман, як над кавай, плыве,
Трамвайны званок турбуе світанак,
Ласкава мой Мінск хапае мяне
І дорыць свой новы сонечны ранак.

Кава з сабой, размова ў чаце,
Планы, што сёння спраўдзяцца ўрэшце.
Лаві гэты тэмп пад горада гоман,
Пад гукі праспектаў ды вуліц рынгтоны.
Трымай гэты рытм і рухайся лёгка —
Ад першага слова да смелага плана,
Ад першага кроку і да вышыні —
Горад мой, братка, побач ідзі.
Горад мой родны, горад мой свет,
Мінск, табе шчыры і гучны прывет!!!

Мінск-прыгажун, ты частка душы!
Мінск-прыгажун, гэта я, гэта ты!
Мінск — гэта я, гэта ты, гэта мы!
Мінск, ты каханне маё назаўжды!..

Каменная Горка, Брама вакзала,
Няміга, Дынама — знаёмыя назвы.
Плошча Свабоды, шуміць Камароўка,
Ціха і ўтульна спіць Асмалоўка.
Будынак ураду, абеліск Перамогі,
Сюды прывялі нас лёсу дарогі!
Свіслачы шкло і Троіцкі кут —
Горад-мой сябра заўжды будзе тут!

Ласціць і песціць у цёплых далонях!
Мы цалкам адзіныя ў нашых жаданнях,
Разам імкнемся ў светлыя мроі,
Вуліцы Мінска ў шчасце вядуць.
Кожны наш дзень абяцае пачатак
Пад рытмы напеваў, што ў сэрцы жывуць!

Мінск-прыгажун, ты частка душы!
Мінск-прыгажун, гэта я, гэта ты!
Мінск — гэта я, гэта ты, гэта мы!
Мінск, ты каханне маё назаўжды!..

Мінск, ты сталіца каханай краіны!..


Рецензии