Эклезияст
І ўсё адбудзецца ізноў.
Бягуць нашы рэкі, ды мора не поўняць,
Вецер кружыць, каб вярнуцца ізноў.
Адны пакаленні сыходзяць у цемру,
Дзеці прыйдуць на замену бацькоў.
Забудуць мінулае нашыя ўнукі —
Пачуцці і думкі, запаветы дзядоў.
Было што калісьці — потым адбудзецца,
Нічога няма пад сонцам ізноў.
У сусвеце ўсяму свой час і хвіліна:
Лёсу любому, дробязі кожнай.
Прыходзіць тэрмін у свет нарадзіцца,
Час для журбы і смерці гадзіна.
Ёсць час кахаць і ненавідзець,
Час разадраць і вопратку сшыць,
Час цішыні і час гаманіць,
Час для вайны і мір бараніць.
Час дрэвы маладыя пасадзіць,
Ствалы сівыя час ёсць карчаваць.
Час забіваць, час душы гаіць,
Час зруйнаваць і зноў адбудаваць.
Час горкіх слёз і весялосці час,
Гадзіна крыўды, суму, злосці.
Час камяні, як зерне, кідаць,
А потым іх ізноў збіраць.
Час абдымаць — і ўхіліцца,
Сустрэчы і абдымкаў пазбягаць.
Шукаць багацце і спакой губляць,
Хаваць яго ад тлену і зайздросці,
Каб потым, нібы смецце, шчодра раскідаць.
Адкуль карысць таму, хто кліча ў пустэчы?
Ад ідалаў, што новыя куміры?
Багацця прага, сквапнасць чалавеча —
Усё — прах і тлен, і холад дамавіны.
Не ведаем фінал, не бачым і пачатак,
Сусветны сэнс у розум не змясціць.
Пакутная душа бянтэжыцца, крычыць,
Магутна тайна назаўжды маўчыць —
Ніколі нам, на жаль, яе не адчыніць.
Штодзённы хлеб, цудоўнае віно,
Цяжкая праца, каб дабро ствараць...
Я ведаю! Усё гэта — дар нябёс —
Каб несці радасць, душу гаяваць!
Я бачыў!
Суд ідзе, а побач хабар у ім жыве,
Павінна праўда быць — хлусня пануе.
Але суд праведны ўрэшце будзе,
Бо кожнай рэчы тэрмін існуе.
І стане ён. І Аз ваздам!
Адсею плевы ад зярнят.
Адплата ўсім: і правым, і лукавым.
Гары ў пекле! Злодзей, кат, вар'ят!
Я ведаю!
Сусвет заўжды, без межаў будзе існаваць.
Мы ўсе — асколкі зорак старажытных,
Адно імгненне, толькі бліскавіца,
Каб люльку чалавецтва песціць, шанаваць.
Як будучыня пусціць чалавека?
Хто той мудрэц, што трапіць за мяжу?
Жыццё бяжыць ад крыку да імгнення,
Калі ўжо ў сырой зямлі ляжу.
Шукаем сэнсы і імкнемся да нябёс,
Мы лічым зоркі, мы спрачаемся пра лёс,
Але заўсёды рады хлебу, глытку вады
І цішыні, дзе адпачне душа заўжды.
Хто мудрасці шукае — вылучыць сумленне,
Бо веды множаць думкі ў журбе.
І хто карону, золата шмат мае,
Той ставіць пастку сам сабе.
Бо прыйдзе час з нябёс спусціцца,
Халоднай ноччу зоркі не лічыць,
Прыняць дзень гэты, нібы падарунак,
Каб сэрцам крыху адпачыць.
Усё — мітусня! Але ў гэтай мітусні,
Пакуль у душы бушуе полымя, —
Кахай, працуй, сябруй, жыві…
Не вер, не байся, не прасі —
І да фіналу свайго жыцця
З душою чыстаю ідзі.
Няхай мы з праху твораны
І прахам станем у цішыні магіл, —
Цудоўным будзе час закату,
Калі ў сваю апошнюю гадзіну
Ты працаваў, кахаў, ты сумаваў…
Ты жыў!
Ёсць што было, што будзе — то было,
І ўсё адбудзецца ізноў.
Свидетельство о публикации №126111205839