Мы жывем у гиперкраме
Згубілі краіну і бацькоў запаветы.
Атрымалі ў спадчыну зніжкі купон,
Усе мары, дарэчы, на апошні айфон.
Ён, вядома, набыты ў зручны крэдыт—
Банк і рэйтынг крэдытны яго пацвердзіць.
Мы шчасце шукаем на гандлёвых радах,
П’ем як зелле пакорна па кроплі раба.
Маркетплэйс новай цэрквай, іконаю стаў —
Блішчыць вока з даляра, як сакральны крышталь.
Усё атруціў маркетынг, мы нібыта ў гіпнозе,
Капашымся як зомбі ў спажывецкім псіхозе.
Дзе плакаты пра працу? Дзе вялікая мэта?
Скрозь навогул рэклама карпарацый сусвету.
Замест агульнага блага — крэдыт на айфон,
У кожнага ў думках свой уласны загон.
У зоне камфорту сядзім у інтэрнэце,
Ловім дастаўку кур’ерскага смецця.
А эпоха вялікіх і чыстых ідэй
Змыта ў стокі пад візгі барыжных людзей.
Мы жывем у гіперкраме,
Ўсім кіруе рэчызм,
А калісьці ж чакалі
Але скрозь эгаізм!
Свидетельство о публикации №126111205701