Каму паверыць?
Хлусня часцей заходзіць каралевай.
Чаму так не ахвотна праўдзе верым,
Ну а мана бярэ пад ручкі смела?
Хлусня спавіць спяшае брудам праўду,
Каб распавіць, патрэбен час, жаданне.
Лухта — сама нявіннасць, без шарадаў,
Палоніць смакам малака у жбане.
Ступіць на сцежку ісціны, бывае, —
На плечы узваліць пліту цяжкую.
Адчуць, што ты дурак, на самай справе,
Дык што лягчэй, мы тое і смакуем.
Хлусні саўём вянок, пажэнім з крыўдай,
Сцяну збудуем тоўстую слухмяна.
У роспачы душа, бо знае: выдам —
Сагне да долу цяжкая загана.
Але, як кажуць, час расставіць кропкі,
Ды вось змяніць нічога немажліва.
Не вернецца ні за якія сродкі
Той дзень, як праўда выслухаць маліла.
Свидетельство о публикации №126111205528