Зорка
Вельмі цяжка звыкнуць,
Што гэта сапраўды,
І што так лёгка знікнуць,
Згаснуць, нібыта зорка,
Застацца ў шэрым золку.
Ну, як ты там,
У іншых вымярэннях?
Ці чуеш думкі нашы, пачуцці і імкненні?
Жывеш, нібыта зорка,
У мінулым шэрага золку...
Ну, як ты там?
Танцуеш на аблоках?
Новых сустрэч чакаеш?
І блізка, і далёка
Ззяе ясная зорка
Між шэрага золку.
Ну, як ты там?
Хай дойдуць усё ж аднойчы
Усе лісты і рыфмы,
Напісаныя ноччу
Ў неба, дзе ззяе зорка
Да самага золку.
Свидетельство о публикации №126111205023