Нясi свой крыж
Праз здраду маці,
Праз нелюбоў сваіх братоў,
Праз бацькавы расправы ў хаце,
Дзе стыне кроў ад злобных слоў.
Нясі свой крыж
Праз плёткі, зайздрасць,
Укрыйся ім ад камянёў,
Што паляцяць за кроплі шчасця
Ад тых, хто звык да ланцугоў.
Нясі свой крыж —
Ён крые спіну,
Ратуе часам ад нажа,
Які нябачна сябар кінуў, —
Пад выскалам жыве ілжа.
Нясі свой крыж,
Бо, як вядома,
На Беларусі Бог жыве.
Таму крыжа ўсю непад'ёмнасць
Адчуеш моцам у крыле.
Свидетельство о публикации №126111204291