Час ляцiць, нiбы конь агалцелы
Стужку цягне з-пад стомленых ног.
Зруйнавалася ўсё... Уцалела
Толькі тое, у чым дзеецца Бог.
Уцалела нябачнасць кахання,
Свет душы і нязломлены дух
Над крыжамі выпрабаванняў,
К зоркам цягнучы Церні пакут.
Не, ня ўсе ўцалелі імёны,
Дзе-нідзе памяць здрадзіла ўсім.
Па-над чырванню вогненных клёнаў
Незабыўны жыве ўспамін.
Свидетельство о публикации №126111204169