Родная мова
У свёй дзіцячай галаве.
І бабуліну "яешню на сняданне"
Паблажліва падпускала да сябе.
Другасортнасць, грубасць, непрэстыжнасть-
Я Ангельскую вучыла і латынь.
Да цябе ж, так прымусова кніжнай,
У школе гнуў абавязковы шпынь.
Ці то кроплі перфекцыянізму,
Ці схаваныя кавалкі ДНК -
Ты, прыкрытая падчас маім цынізмам,
Час чакала свой, нібы чэка.
І аднойчы ўсе мовы змоўклі.
Не знаходзячы нідзе патрэбных слоў,
Беларуская цякла, нібыта кроплі,
Цераз смерць, і страты, і любоў.
Свидетельство о публикации №126111204047