Фотаздымкi
Я шукаю на прасторах
Дзён іскрынку крок за крокам
Без душэўнага дакору.
Аб’ектыў бяру ў дарогу —
Маіх будняў сведка мудры.
Бурыць сцены і парогі,
Дасць мінулае без пудры.
Аб’ектыў са мной у пары
Вучыць бачыць таямніцы.
Свет адкрыць, схаваны хмарай,
І святлу яго здзівіцца.
Фотаздымкі, фотаздымкі —
Па шляхах сваіх вандроўка.
Тых часін былых абдымкі,
У мінулае пуцёўка.
Свидетельство о публикации №126111104846