Зорка Венера

ЗОРКА ВЕНЕРА
леанід ПРАНЧАК

Пустынны лес...
Ледзь чутны шум бяроз.
Лісты згараюць
У бялюткім дыме.
Крык жураўлёў
Расчульвае да слёз.
Хачу дамоў,
Сумую па радзіме.
...Хачу дамоў,
Сумую па радзіме.

Золка і шэра,
Золка і шэра,
Прысмак палынны ў сагрэтым віне.
Зорка Венера,
Зорка Венера,
Згасла на небе і ў цёмным акне.

На сэрцы жаль.
Ні радасці, ні мар.
Туман і золь.
Зямлю нягода студзіць.
Па сіверы
Паміж бяздомных хмар
Самотны маладзік
Па небе блудзіць.
...Самотны маладзік
Па небе блудзіць.

Золка і шэра,
Золка і шэра,
Прысмак палынны ў сагрэтым віне.
Зорка Венера,
Зорка Венера,
Згасла на небе і ў цёмным акне.

Самотны маладзік
Плыве цераз раку.
Ягоны лёс такі ж,
Як мой, лядачы.
І ўсё ж
Зайздрошчу я маладзіку,
Бо ён з нябёс
Маю радзіму бачыць.
...Бо ён з нябёс
Маю радзіму бачыць.

Золка і шэра,
Золка і шэра,
Прысмак палынны ў сагрэтым віне.
Зорка Венера,
Зорка Венера,
Згасла на небе і ў цёмным акне.

Пустынны лес...
Ледзь чутны шум бяроз.
Лісты згараюць
У бялюткім дыме.
Крык жураўлёў
Расчульвае да слёз.
Хачу дамоў,
Сумую па радзіме.
...Хачу дамоў,
Сумую па радзіме.

Золка і шэра,
Золка і шэра,
Прысмак палынны ў сагрэтым віне.
Зорка Венера,
Зорка Венера,
Згасла на небе і ў цёмным акне.

Золка і шэра,
Золка і шэра,
Прысмак палынны ў сагрэтым віне.
Зорка Венера,
Зорка Венера,
Згасла на небе і ў цёмным акне.

11.11.2026


Рецензии