Александр

Аляксандр

Аляксандр — імёнаў велічных парад,
Дзе рэха трыўмфаў — галерэі каскад.
Яно ўвайшло ў векавечны канон —
Прад ім і стагоддзі схілялі паклон.

Імя над зямлёю ляцела крылом,
Схаваўшы легенду пад сівым ільдом.
Цары і паэты, каранаваны чаргой,
У росквіце сіл абышлі свой спакой.

Славуты князь на замёрзлай Няве
І лётчык, што зоркай у хмарах плыве,
І тыя, хто словам стваралі сусвет, —
Пакінулі ў часе пяром свой адсвет.

У жаночым абліччы — хараство і грацыя,
Яно загучала, як у квеці акацыя,
Венерай-зоркай у сузор’і ўзышло,
Каб у свеце суцішыць і цемру, і зло.

У калысцы дзіця гэтым імем спаўюць,
Асвецячы годнасць і моц у жыцці.
З Хрыстовым заступнікам анёлы ідуць,
І я з ім сталею на даўнім пуці.

Мінск, жнівень 2025 года
Аляксандр Гарбар


Рецензии