Праз суткi

«Праз суткі»

Зноўку чухаю, зранку, патыліцу:
Аб Гулянцы, мо, трэба дадаць?!
Дзень Наталкін, па ўсім, вабіў выліцца
Ў нешта важкае. Мне ж не шкада.
Толькі каб не панесла кудзесьніка
Ад уражання вартага ўскок!
Бо язык яго вельмі ж гарэзьлівы...
Мабыць, лепей стварыць абразок?! *
Замалёўку, больш-меньш празаічную.
Быццам вулей гудзеў рэстаран.
Стол, на тузін «сядзельцаў» разлічаны.
Да напояў – прысмакаў гара.
Танцы-шманцы, пад сьпевы прыемныя.
Нават сам заскакаў-закружыў,
Пераблытаўшы залу з арэнаю
Ў утрапёным знарок куражы.

9.11.2026
PS:
* Абразок – то, хутчэй не малая «иконка», а менавіта замалёўка ў прозе.
Дурнаваты штукар-перакладчык выкручвае (калі на расейскую) абы як.
Наташцын (пра дзень) яму наогул папярок становіцца. Дык і з Наталкіным – не дужа, каб. Ну, і іншае...
Аддаў перавагу Наталцы (замест Наташцы) з таго, што глянуў верш Льва (Вініл). «Гулянка».

Гулянка в коммуналке. Быть беде ли,
событию масштаба экстра-класс?
Чего-то домочадцы недобдели,
семья прознала, но не отреклась...

Хай там (у Льва) далей было не зусім да весялосьці (а, хутчэй, зусім не да яе), але ж коммуналка падштурхнула мяне да Наталкі.
Чаму?!
Калісьці (у маладосьці) я крыху пагуляў у Прыкарпацці. Добра пагуляў! Хай і з аднаго балючага развітання.
І вось там, на адной гулянцы, я сьпяваў крыху дурасьлівую песьню

Ёлки-моталки, просил я у Наталки,
Просил я у Наталки колечко поносить.
На тебе, на тебе, не сказывай матери,
Не рассказывай отцу.

Дык яшчэ і другі радок заварочваў больш задзірліва.
Зычна сьпяваў! Слухаючым падабалася.
Сьпяваў па-расейску. А там жа... Больш украінцы. «Бандэраўцы», як іх сёння абражаюць расейскія «сьветаратавальнікі».


Рецензии