Натхненне
П’е буйства кветак рознакаляровых,
Чый водар напаўняе сэрца р’яна
Магутнай хваляю пачуццяў новых.
У небе сінь пяшчотаю смяецца,
А сонца зіхаціць: жывы праменьчык
Лагодай шчодрай, як вадзіца, л’ецца,
І нівы песціць залаты агеньчык.
Бялюткія аблокі-мядзведзяты
Міргаюць, быццам запрашаюць ў госці.
Задумліва ліловы бэз кудлаты
Гайдае кветам на старым пагосце.
Я крочу лесам і жніўём блукаю,
Спыняюся і чую спеў птушыны.
Шчаслівыя гадочкі адшукаю,
Збіраючы салодкія ажыны.
Бяжыць сцяжынкай у жыццёвым полі
Дзяцінства зіхатлівае імгненне…
І не вярнуцца мне туды ніколі.
У тых краях жыве маё натхненне.
Свидетельство о публикации №126110902930