***

Бацькоўскі кут не абыйду ніколі.
Тут рэчка ціхаводная цячэ,
Старэнькая бяроза клоніць голле,
Дазволу просіць, каб папіць яшчэ.

Струмень імклівы сонца пасылае,
Люляючы лілеі па вадзе.
І быццам бы ціхутка заклікае
За паварот, да рэчанькі вядзе.

Нябёсныя блакіты-караваны
Гамоняць: «Больш не будзеш маладой …»
Жыву, прымаю лёс мне дараваны,
Заўжды суладдзе нахаджу з сабой.


Рецензии