МАЯ МОВА

У сэрцы лагодна ад роднага слова,
Нібы ад журчання празрыстых крыніц.
Цудоўная, светлая, дзіўная мова,
Як ліставы шолах ракіт-чараўніц.

Ты водзіш мяне да радзімых вытокаў,
Мне свеціш у цёмнай начы маяком.
Ты поішь мяне, як бярозанька, сокам,
І корміш, як маці, грудным малаком.

Пра веру святую і шлях непаўторны,
Пра дзіўнае шчасце і хвалі вайны,
Пра пушчу і лёс, век свабодны і вольны,
Пра мірнае неба зазвоняць званы.

Жывая, прыгожая, звонкая песня
Ад першага кроку да сённяшніх дзён,
Хвалюй маё сэрца, як птушка па весні,
Квітней, шапаці, як на досвітку лён.


Рецензии