Хв л ны жыцця
Ён для мяне стае скарбонкай свету.
Гамоніць ля Дзвіны пяшчотны гай,
Спявае для душы мне песню гэту.
З лагодай і ціхмянай дабрынёй
Усмешку дорыць сціплая рабіна,
Натхненнем адгукнецца шчыра ёй
Чароўная, дзівосная хвіліна.
Але бываюць як палын часы…
Блукаю я по травах задуменна.
Мне ногі мыюць кропелькі расы,
І памяць лечыць сэрца пранікненна
І я тады Ўсявышняга прашу
Трывання, веры, розуму і сілы,
Душой лунаю і за Ім хаджу,
І Бог дзіцяці аднаўляе крылы.
Свидетельство о публикации №126110801543