Сказ пра Тэклю

(на белорусском языке)



Ў Заццякляссі дзень прыгожы,
Сонца свеціць у бакі,
“Так прасторна - як заможна”, -
Кажуць часам зямлякі.

Тут, вядома, нашы дзеды
Зачынялі новы строй,
Прэч адкрэслівалі беды,
Каб трымаць людскі настрой.

Тут хадзілі людзі пешшу,
Ля вытокаў, з прагай мэт,
І вяршылі самы першы
Звязак шляхамі ў сусвет.

І тут побач, недалёка,
Дзіўны, з неба, вадаём,
Без адзінага парока –
Нібы лепшы сказ без слоў.

Служыць возеру легенда –
Быццам Тэкля тут жыла,
Ды з такім гарачым сэрцам,
Што сябе не зберагла.

Пакахала яна Яна,
Што сплаўляў па волі скарб –
Ды бязмерна і аддана,
Як гавораць, на ўвесь лад.

Не прыйшло да Тэклі шчасце,
Не дастаў казну жаніх,
Стол к вяселлю шчыра ладзіў,
Ды на дне свой церам звіў…

Да сябе забраў і Тэклю,
І цяпер яе сляза
Сергучовай параллеллю
Ў далягляды працякла.


І цячэнне не спыняе -
Не знікае рух вады -
Толькі шэпча Тэкля з раю:
“Беражыце берагі…”


На снимке: озеро Теклиц, уникальный водоем - в черте истоков северных и южных рек. "Сергучова параллель" - Сергуч, приток Березины, вытекает из Теклицы и плывет к соединению параллельным курсом.


Рецензии