Ёсць жанчыны як сонца...

Ёсць жанчыны – як сонца,
                і не ведаюць самі,
Што святло выпраменьваюць
                нат валасамі.
Іх прычоскі – як скарб
                з залацістых промняў…
Хай жа срэбра ніколі
                не халодзіць іх скроні!


Рецензии