За адно Ваша добрае слова...
Я маліцца за Вас гатова,
Зіхацець Вам на небе зоркай,
Каляроваю быць вясёлкай
Ці расою на раннім золку.
Альбо стану для Вас бліскавіцай
Ці празрыстай крынічнай вадзіцай...
Холад студзіць душу? Не верце!
Вы – прамень у квітнеючым леце.
Дабрыня пераможа ў свеце!
Свидетельство о публикации №126110705539