Я дзякуй сказаць не паспела...

               


                ...Я черный ангел, светлый бес...
                ...Я приду к тебе в белом пальто
                и принесу тебе чудо...
               
                (З вершаў Аляксандра Факеева)


Я “дзякуй” сказаць не паспела,
А ты ўжо у саване белым…

Цяпер замест стрэчы, спаткання –
Навечнае развітанне,

Цяпер замест рытмаў і рыфм -
Прывідам на могілках крыж.

І анёлам
        ці ў белым пальто
Цябе не ўбачыць ніхто.


Рецензии