Разважаннi
Хто былі яны? Адкуль? І кім яны будуць?
Магчыма яны з планет невядомых,
А можа прасцей? Яны вярнуліся дадому.
Ці можа яны захапілі гэту планету?
Бо ўжо доўгі час лёталі дзесьці па свету.
Не ведаю я, адкуль і дзе былі людзі дагэтуль,
Але ведаю, што я іх нашчадак і што з гэтай планеты.
І магчыма дзесьці там ў галактыцы свету,
Я бы была таксама звычайным паэтам.
Пісала бы вершы пра прасторы і зоры.
І была бы на гэткую прыгажосць хворай.
Каб апісаць словамі сузор'і галактык -
Ты павінен быць там, дзе сустракаюцца тэарэтык і практык.
Дзе мова дзеліцца на крупінкі малекул,
Дзе калісьці быў сапраўдны край чалавека.
А зараз, я тут на Зямлі сярод поля,
Углядаюся ноччу ў прыгажосць зорак.
І магчыма аднойчы маі нашчадкі адкрыюць,
Што людзі дагэтуль ужо забылі.
Што дзесьці там, за зоркай Мігцення,
Адбылося і дзіўнае людзей нараджэння.
А да гэтуль людзі нараджаюцца на зямлі, тут.
З мовай на вуснах і ўпэўненасцю, што гэта родны іх кут.
Свидетельство о публикации №126110704503