Дзева
Дзе балота ахутала дрэвы.
Пачакайце! Адна хвіліна
І прад вамі з`явіцца дзева.
Прыгажосцю сваёй яна вабіць,
Вочы ў сэрца ў душу глядзяць.
Недарэмна свой час яна бавіць,
Бо з сабою вас хоча забраць.
Усміхнецца рукой памахае,
Усміхнецца і кліча: “ Пайшлі”.
У балота вас цягне, жадае,
Каб вы згінулі, смерць тут знайшлі.
А калісьці была іншай дзева:
Спадзявалася доўга пражыць.
Па-сапраўднаму шчасця хацела,
Каб кахаць і каханаю быць.
Толькі вочы , у іх зайздрасць людская,
Не даруюць шчасця другім.
І прад вамі яна не святая,
А пакутніца ў жалю сваім.
Яе душанька ў палоне.
Вызваленне мае цану:
Міліён сардэц у далонях
За жыццё яе, душу адну.
І збірае яна, не шкадуе,
Так як некалі і яе
Шкадаваць не хацелі людзі
І забілі. Ізноў ідзе.
Усміхаецца. Вусны – маліны.
Кліча голасам салаў`я.
На Палессі ходзяць быліны
Іх у сшытак натую я.
Свидетельство о публикации №126110704351