З кiм па жыццi табе iсцi?
Адказ на простае пытанне.
З кім па жыцці табе ісці
У цяжкі час выпрабаванняў?
З кім размінуўся раптам дзесьці?
Хто побач кожны дзень, заўжды?
З кім можаш ты пуд солі з`есці?
Хто ў час завеі і снягоў
Цябе сагрэе словам шчырым?
З кім зробіш ты мільён шагоў?
З кім зможаш ты расправіць крылы?
Ці ёсць з табой сапраўдны той?
Хто лекар ад хвароб тваіх?
Хто за цябе заўжды гурбою?
З кім луста хлеба на дваіх?
Каго ты страціў? Не знайсці?
Усе хто побач – усе да сэрца.
І з імі па жыцці ісці,
І з імі адчыняць усе дверцы.
Хто побач кожны дзень, заўжды,
Той узнагародаю нябёс.
Да іх ты не шукаў сляды,
Шлях па жыцці малюе лёс.
Свидетельство о публикации №126110703699