Проста Бразготка

«Проста Бразготка»

Два Протасы гуляюць у хакей.
За «Вашынгтон», Авечкіну ў падтрымку.
Бо ўжо таму цана на гэтым рынку
Ніякая. Працяглае піке
Павінна скончыцца пачэснаю пасадкай.
Застанецца рэкорд на нейкі час.
Макдэвіду, напрыклад, сто адсодкаў,
Наконт таго дадаць патрэбна газ.
А Протасы... Яны ж не Пратасевіч.
Спартоўцы простыя. Без біркі КГБ.
Хаця... Хто з нас сумленне не губіў,
Калі Страшыдла брэшацца стазяпны.
Авечкін, вось, кагосьці падтрымаў.
Былы Акурак. Мабыць, і Аскепак.
Чаго не зробіш, каб мацнелі скрэпы.
Тут і на бацьку знойдзеш кампрамат.

5.11.2026
PS:
Да чаго?!
Дык (па-першае) – проста Бразготка.
Ну, і... Неяк да гульні ў гукасэнсы.
Мабыць, праз таго ж Пратасевіча. Рамана. Слабога чалавека, канчаткова зганьбіўшага сваё жыццё, але гэтым уваўшоўшага ў нашу гісторыю. Як нейкі сымбаль менавіта чалавечай  Слабіны.
Перцу да гэтай гісторыі дадала інтерв’ю Соф’і Сапегі (былой яго дзяўчыны), што здарылася тыдзень назад.
Ці зробіцца самое прозвішча Рамана хадзячым?! Не ведаю...
Грэчаскае protos, па значэнню даволі важкае: першы, галоўны, старэйшы. А тут такая аказія... Атрымліваецца «Першы Слабак».
А браты-хакеісты (Алесь і Ілля) заляцелі проста пад раздачу. І ўжо праз іх я крыху надзёр карак самаму Авечкіну (галоўнаму Забівалу у гісторыі НХЛ). За ягоныя прысяданні перад рознымі пуцінамі-трампамі.
Аскепак зайшоў па свежых слядах у пераклік да Акурку.
Легендарнае радзішчаўскае (ці трэдзіакоўскае) «Чудище обло, озорно, огромно, стозевно и лаяй» можна было падагнаць да рыфмы (з Пратасевічам) і больш дакладна. Арахаічны «зев» застаўся і ў нас (зеў). А стазеўнае да галоўнага Протаса маёй Бразготкі заходзіла хай і не на сто адсодкаў, але...
Затое Зяпа выглядае больш крыўдна для яе ўладальніка. І ў аднаслове з сотней, мабыць, нідзе не прагучала.
Дзеля смеху падкінуў заданне Штукару.

Перакладзіце на беларускаю мову легендарнае выказванне: «Чудище обло, озорно, огромно, стозевно и лаяй»

Вось што атрымаў у адказ:

Гэта знакамітая фраза (якая першапачаткова з'яўляецца радком з паэмы Васіля Традзьякоўскага «Тылемахіда», але стала крылатай дзякуючы Аляксандру Радзішчаву, які ўзяў яе эпіграфам да кнігі «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву») напісана на царкоўнаславянскай мове.
Кожнае слова тут мае сваё значэнне: обло – круглае, тоўстае; озорно – пачварнае, нахабнае; стозевно – са ста пашчамі (ратамі); лаяй – якое брэша ці лаецца.
На беларускую мову гэта выказванне можна перакласці наступным чынам (у залежнасці ад таго, наколькі блізка да арыгінальнага архаічнага стылю вы хочаце яго перадаць):
Мастацкі (літаратурны) пераклад з захаваннем урачыстага, архаічнага гучання:
«Пачвара круглая, нахабная, вялізная, стопашчавая і брэхлівая»
Больш сучасны літаратурны варыянт:
«Пачвара тоўстая, свавольная, велічэзная, стовусная і блінавальная (якая лаецца)»
Калі вам трэба перадаць менавіта сэнс кожнага слова, вось падрабязны разбор для кантэксту:
Чудище – Пачвара / Страшыдла
обло – круглае / тоўстае / сытае
озорно – нахабнае / свавольнае / шкоднае
огромно – вялізная / велічэзная
Стозевно – стопашчавая / стовусная
лаяй – якая брэша (лаяй – гэта дзеепрыметнік ад слова «лаяти», што тады значыла «гаўкаць», «брахаць», а пазней набыло сэнс «лаяцца»).

Страшыдле я аддаў перавагу таму, што Пачварнасць адзначылася ў мяне ўчора (да нашых праўдалюбаў-гісторыкаў).


Рецензии