Мiльён разоу я засынау за кампам...
Мільён разоў я засынаў за кампам,
На клаву, так сказаць, лажыўся спаць.
Калі пілі з ёй разам, піў я залпам,
Калі ж не піў, было не здабраваць:
Ад вечара да рання правіў гукі
Сваёй адзінай песенькі зямной,
Ці зноў жа падаў клаве той на рукі,
Каб толькі не рассталася са мной.
А вы мне кажаце, што лоўка так пішу я,
Бы нараджаю подыхам радкі.
Але ніхто з вас подых мой не чуе,
Хіба туман, што крочыць ад ракі.
05. 11. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126110509279