Рыхтуецца Гомель да свята!
Зноў чырвань наўкол кумачу,
І маці збіраецца, й тата
На плошчу ісці к Ільічу.
Кастрычнікам поўняцца хаты
На нашай шчаслівай зямлі.
І крочаць са зброяй салдаты,
Папахі на іх, шынялі.
Матросы бягуць з кулямётам,
Рашучасць, адвага ў вачах.
Паранены хлопчык ля плота
Трымае лістоўкі ў руках.
І чуюцца выбухі, стрэлы,
Кастрычнік свабоду нясе.
І сонейка глянула смела,
І Ленін на плошчу ідзе…
Год колькі мінула? Багата,
І сведак няма тых падзей,
Але засталося нам свята,
Бо Ленін – у сэрцах людзей.
***
Свидетельство о публикации №126110506551