Беларуская зямля
Адна з якіх – гэта мая!
Тут між сабой сябруюць дзеці...
Тут – Беларуская зямля!
Лясы хваёвыя, дубравы,
Крыніц крыштальных – не злічыць!
Бярозкі тут стаяць, як павы,
І бачаць неба далечынь.
Бусламі поўняцца абшары –
Прывольна ў небе ім кружыць!
Ляцяць вясною белай хмарай,
Бо ў Беларусі – лепей жыць!
Чаруюць вока краявіды,
І прыгажэюць гарады...
Тут ад людзей ідуць флюіды
Дабра і свету – назаўжды!
Свидетельство о публикации №126110502418