Цмок у шчочку
Леанід ПРАНЧАК
Ты любіш сваволіць і звонка смяяцца,
Ты любіш у радасці жыць.
Табе падабаецца падабацца
І мне галаву кружыць.
Цмок у шчочку — сэрца ў скокі,
Цмок у ручку — мой паклон!
Цмок у шыйку — і ў аблокі,
Цмок у вусны — і ў палон!
Мы будзем спрачацца, кахаць, расставацца,
Не будзем на долю злаваць.
Табе падабаецца падабацца
І нада мной цараваць.
Цмок у шчочку — сэрца ў скокі,
Цмок у ручку — мой паклон!
Цмок у шыйку — і ў аблокі,
Цмок у вусны — і ў палон!
Спрабую над лёсам будзённым узняцца,
Палоннік тваёй пекнаты.
Табе падабаецца падабацца,
А мне падабаешся — ты!
Цмок у шчочку — сэрца ў скокі,
Цмок у ручку — мой паклон!
Цмок у шыйку — і ў аблокі,
Цмок у вусны — і ў палон!
Ты любіш сваволіць і звонка смяяцца,
Ты любіш у радасці жыць.
Табе падабаецца падабацца
І мне галаву кружыць.
Цмок у шчочку — сэрца ў скокі,
Цмок у ручку — мой паклон!
Цмок у шыйку — і ў аблокі,
Цмок у вусны — і ў палон!
Цмок у шчочку — сэрца ў скокі,
Цмок у ручку — мой паклон!
Цмок у шыйку — і ў аблокі,
Цмок у вусны — і ў палон!
05.11.2026
Свидетельство о публикации №126110501634