На цёплым плячы
Невялікія шчэ маразы.
Але вопратка трэба на плечы,
Рыхтаваць да зімы палазы.
Бо ўжо хутка паўночныя ветры
Халадамі ўхутаюць дол,
І засцеле раўнін кіламетры
Белы снег і пейзажы наўкол.
Мо не скора яшчэ гэта будзе,
Але мроіцца ў думках як сон:
Лепяць снежную бабу ўжо людзі,
Прыбіраюць з вачэй парасон.
Вось і крочу я ціха на ганак,
Бо ад мары і мне не ўцячы.
Лістападаўскі туліцца ранак,
Заціхае на цёплым плячы.
Свидетельство о публикации №126110501337